
ПРА ГЭТЫ ПРАЕКТ | ВЫРАБ ЛЯЛЬКI | ON-LINE VOODOO | НАВIНКI
У часы, калi над Радзiмай чорныя хмары, а д'ябал, iмя якому Аляксандар Рыгоравiч Лукашэнка апанаваў сакральныя прасторы Бацькаўшчыны; у часы, калi адны адмарозкi змагаюцца на манiфэстацыях махаючы дручкамi ад сьцягоў, iншыя прадстаўнiкi апазыцыi напружваюць мазгi на сэмiнарах у вольным сьвеце, трэцiя аргазматычна моляцца свайму мармонскаму богу й кахаюць мусароў; мы, Беларусы ў вымушаным выгнаньнi, распачынаем вялiкую працу па фiзычнай лiквiдацыi Праблемы нацыi нумар адзiн - прэзыдэнта Нацыянальнага Алiмпiйскага камiтэта Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнкi.
Знаходзячыся далёка ад Радзiмы, не валодаючы снайперскай зброяй i техналёгiямi вырабу выбуховых рэчываў, шкадуючы цяжкай працай здабыты мiльён даляраў дзеля найму прафэсыйных тэрарыстаў, але маючы неабмежаваныя кантакты ў розных краiнах сьвету, пасьля доўгай дасьледчай працы, нарэшце мы маем канкрэтную тэхналёгiю вырашэньня галоўнай баларускай праблемы.
Некаторыя з нас, знаходзячыся ў вольным сьвеце, маюць шырокiя стасункi з былымi жыхарамi краiн трэцяга сьвету, дзе праблемы нашага кшталту традыцыйна вырашаюцца значна прасьцей i хутчэй, чым гэта прынята рабiць у дэмакратычных краiнах. У прыватнасьцi, нешматлiкiя афрыканскiя плямёны выкарыстоўваюць старажытныя тэхналёгii, ў сьвядомасцi белага чалавека вядомыя пад псэўданавуковай назвай "Вуду". Падчас шматлiкiх кансультацыяў з практыкуючым прафэсыяналам у гэтай галiне, сапраўдным шаманам аднаго з экватарыяльных плямёнаў, была распрацаваная адмысловая тэхналёгiя для беларускiх умоваў.
Калi стаiць пытаньне аб фiзычнай лiквiдацыi якога-небудзь iндывiдуума, шаман, выкарыстоўваючы адмысловыя кампаненты, вырабляе ляльку, якая вонкава мусiць быць падобная да асуджанага на пакараньне, а пасьля, прытрымлiваючыся адмысловых рытуалаў, сымбалiчна шкодзiць ляльку, што калечыць, i ў патрэбных выпадках нават забiвае клiента. У выключных выпадках, як у беларускiм вырыянце, калi нейкая д'ябальская моц ахоўвае асуджанага, шаман заклiкае на дапамогу сьвядомых прадстаўнiкоў племенi з мэтай аб'яднаць мэнтальную энэргiю масаў у дасягненьнi адзiнай мэты. Адна з абавязковых умоваў у гэтым выпадку - гэта дасьведчанасьць асуджанага аб вырашанасьцi ягонага лёсу. Працуе.
Шаман, дарэчы, высокаадукаваны чалавек, патлумачыў нам шматлiкiя дэталi гэтага працэсу ў перакладзе на сучасную мову навукi. У прыватнасьцi, пры ўдзеле ў акцыi лiквiдацыi вялiкай колькасьцi зацiкаўленых, роля шамана змяньшаецца прапарцыянальна колькасьцi сьвядомых ўдзельнiкаў рытуалу. Такiм чынам, калi ў мерапрыемстве удзельнiчаюць тысячы сьвядомых "добразычлiўцаў", роля шамана й розных рытуалаў мiзарнее да нуля.
Нам, матэрыялiстычна выхаваным эўрапейцам, на першы погляд ўсё гэта падаецца вар'яцтвам, але, як вядома, ў кожным жарце ёсьць кропля жарту. Усе мы ў жыцьцi сустракалi з'явы, невытлумачальныя з матэрыялiстычнага пункту гледжаньня, шматлiкiя падобныя выпадкi апiсаныя ў лiтаратуры. Можна сабе ўявiць, што адчувае асуджаная асоба, калi ведае, што пэўная колькасьць добразычлiўцаў у гадзiну "Х" жадае ягонай сьмерцi й утыкае шыла ў ягоную выяву.
Такiм чынам, мы, беларускiя цемрашальцы, распачынаем дзейнасьць па лiквiдацыi ППРБ. Па парадзе шамана, з сэкандхэндаўскiх анучаў мы вырабляем ляльку, вонкава падобную да Лукi, а потым, сабраўшы ўсю негатыўную энэргiю з'акамуляваную за гады кiраваньня былога прэзыдэнта на канцы шыла (цвiка, iголкi, сьпiцы й г.д.), упендзюрваем тое шыла бацьку ў плеш, у сэраца, ў вока, цi ў iншыя жыцьцёва важныя ворганы.
Людзi добрай волi! Мы, беларускiя цемрашальцы, заклiкаем вас узяць удзел у нашым руху! Калi вы не паленiцеся для агульнай добрай справы вырабiць падобную да Лукi ляльку (тэхналёгiя вырабу с падрабязнымi iнструкцыямi прыкладаецца), й разам з намi штодзень ў 20 газдiн па Грынвiчу (22:00 у Менску) пачынаць мачыць Луку (ягоную выяву - ляльку), то запланаваны вынiк не прымусiць доўга чакаць. Перад экзэкуцыяй карысна прагледзець вiдэазапiс выступу Лукi ў тэлеперадачы "Рэзананс", на адкрыцьцi "Славянскага базару", "Дажынках" цi нейкай сялектарнай нарадзе. Рэкамендавана даглядзець шоў да канца, бо колькасьць карысных негатыўных эмоцыяў, прыдбаных за час прагляду, прама прапарцыянальна працягласцi вiдэа. Акцыя трывае да той пары, пакуль на Беларусi адным хакеiстам не стане меней. Далучыцца да нашага руху можа кожны, незалежна ад веравызнаньня, узросту, полу, расы, фiнансавага становiшча й г.д.
Актыўна далучайце да нашай плённай працы сваякоў, суседзяў i сяброў!

Нiякi Фiларэт не дапаможа!
Амiнь.
ПРА ГЭТЫ ПРАЕКТ | ВЫРАБ ЛЯЛЬКI | ON-LINE VOODOO | НАВIНКI

[an error occurred while processing this directive]