ПРА ГЭТЫ ПРАЕКТ |  ВЫРАБ ЛЯЛЬКI |  ON-LINE VOODOO |  НАВIНКI 

Для вырабу лялькi Вам спратрэбяцца наступныя матар'ялы й iнструманты:

  1. кавалак белай, пажадана баваўнянай, тканiны, памерам прыблiзна 500 х 300 мм, альбо два кавалкi памерам прыблiзна 250 х 350 мм:
  2. кавалак каляровай тканiны (таксама пажадана бавоўна - з ёй лягчэй працаваць:
  3. вата, альбо iншы падобны матар'ял для набiўкi лялькi
  4. прыблiзна дзесяць шпiлек
  5. аловак
  6. нажнiцы
  7. белыя нiткi й iголка
  8. вяроўка
  9. шыла, альбо вялiкая iголка

(малюнак 1)

малюнак 1

Першым крокам у нашай працы будзе выроба шаблёны-выкрайкi, якую трэба намаляваць на паперы, а пасьля выразаць (малюнак 2)

Вы можаце выкарыстаць падрыхтаваную намi шаблёну (body.pdf, 4734 b), разрукаваўшы яе на друкарцы

малюнак 2

Пасьля гэтага выразаную шаблёну трэба прымацаваць да складзенага ўдвая выпрасаванага кавалку тканiны пры дапамозе шпiляк, i выразаць тканiну па контуру (малюнак 3). Пасьля гэтага у вас атрымаюцца две аднолькавыя загатоўкi фiгуры лялькi.

малюнак 3

Атрымаўшыяся загатоўкi складаюцца разам i сшываюцца белаю нiткаю. Трэба пакiнуць некалькi сантыметраў незашыiымi, вывярнуць пра iх атрымаўшуюся загатоўку й напхаць яе ватай (малюнак 4)

малюнак 4

Напхаўшы ляльку ватаю зашываем дзiрку й абмотваем шыю лялькi белымi нiткамi. Зараз можна перйсьцi да вырабы адзеньня для лялькi. Каб апрануць ляльку як хакэiста, адразаем два кавалкi каляровай тканiны шырынёю прыблiзна 6-7 см, абгортваем iх вакл ног лялькi й замацоўваем шпiлькамi (малюнак 5) Такiм чынам атрымлiваем хакейныя трусы.

малюнак 5

Каб зрабiць майку, возмем кавалак каляровай тканiны, складзем яго ўдвая, ў месцы складаньня выразаем дзiрку для галавы (малюнак 6).

малюнак 6

Апранаем на ляльку майку й прымацоўваем яе шпiлькамi (малюнак 7).

малюнак 7

Лялька практычна гатовая. Застаецца надаць ёй большую падобу з ППРБ. Самы просты варыянт - размаляваць яе маркарам (малюнак 8), але можна выкарыстаць больш слажытыя тэхналёгii - напрыклад прыляпiць валасы, вусы й г.д. Зразумела, што лепш за ўсё выкарыстаць для гэтага сапраўдныя валасы ахвяры.

малюнак 8

Зараз на вяроўцы робiм пятлю, намыльваем яе, й выкарыстоўваем для падвешваньня лялькi ў патрбным мейсцы. (малюнак 9)

Праца скончаная. Пра тое, што, чаму й калi рабiць з лялькай, напiсана на першай старонцы

малюнак 9

ПРА ГЭТЫ ПРАЕКТ |  ВЫРАБ ЛЯЛЬКI |  ON-LINE VOODOO |  НАВIНКI 

[an error occurred while processing this directive]